Выезд берасцейскіх школьнікаў  у Польшчу пад пагрозай зрыву



Выезд некалькіх груп берасцейскіх школьнікаў і спартоўцаў у Польшчу – пад пагрозай зрыву, піша vb.by. 

Прычына ў тым, што змяніліся ўмовы падачы групавых заявак на атрыманне шэнгенскай візы. У турыстычных фірмах Берасця кажуць, што пра змены ім загадзя не паведамілі. Спробы патэлефанаваць у колл-цэнтр польскага візавага цэнтру не даюць плёну. У самім візавым цэнтры таксама не даюць каментароў.

Выданне атрымала каментар генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Берасці Пятра Казакевіча: „Хутчэй за ўсё дадзеная праблема звязаная з вялікай колькасцю ахвотных паехаць у Польшчу. Зразумела, што такой сітуацыі, калі візавы цэнтр не адказвае на тэлефанаванні або не працуе сайт – не павінна быць. Мы будзем з гэтым разбірацца. Дзякуй прэсе за сігнал”, – адзначыў генеральны консул.