Выезду з Беларусі ў Літву на мяжы чакаюць 160 фур
Чэргі грузавікоў на выездзе з Беларусі ў Літву захоўваюцца, цяпер на мяжы стаяць 160 фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
Па апошніх дадзеных, больш за ўсё фур чакае выезду ў пункце пропуску „Каменны Лог” – 150. У „Катлоўцы” чарга зменшылася: тут знаходзяцца 10 грузавікоў. У „Прывалцы” і „Беняконях” чэргаў на выезд велікагрузаў у сумежную краіну няма. На выездзе з Беларусі ў Польшчу ў пункце пропуску „Бераставіца” у чарзе знаходзяцца 18 грузавых аўтамабіляў, у „Казловічах” – 15. У астатніх выезд вольны.
На ўкраінскім напрамку чэргаў у пунктах пропуску не адзначаецца. Раней ГПК паведамляла, што, паводле інфармацыі літоўскага боку, 14-15 студзеня ў пункце пропуску „Лаварышкес” (Сумежны пункт пропуску ў Беларусі „Катлоўка”) афармленне аўтамабільных транспартных сродкаў, якія ідуць па грузавым кірунку, будзе ажыццяўляцца ў ручным рэжыме. У сувязі з гэтым магчымыя чэргі. Сітуацыя выкліканая планавымі тэхнічнымі працамі ў дадзеным пункце пропуска.