Выйшаў беларускі перакідны каляндар
Новы беларускі настольны перакідны каляндар на 2017 год выдадзены намаганнямі гарадзенскай філіі Таварыства беларускай мовы. У календары пазначаны згадкі пра найважнейшыя рэгіянальныя падзеі, якія звязяны з беларушчынай. Прафесар Аляксей Пяткевіч усцешаны, што такое выданне з’яўляецца штогод.
– Каляндар вельмі важны па той прычыне, што ў нас дзяржаўнага беларускага настольнага календара, які б ляжаў увесь год перад чалавекам, які працуе за сталом, ужо даўно няма. Ён знік з вытворчасці. Каляндар – гэта спосаб папулярызацыі нашай гісторыі і культуры.
Каляндар не камерцыйны, але за апошнія гады набыў вялікі попыт сярод гарадзенскіх карыстальнікаў. Укладальнік календара – Аляксей Пяткевіч, рэдактар – лідскі краязнаўца Станіслаў Суднік. Надрукаваны гарадзенскім выдавецтвам “ЮрСаПрынт”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара