Выйшаў фільм пра новыя дэталі гібелі Вітольда Ашурка
«Альянс расследавальнікаў Беларусі» разам з «Кіберпартызанамі» правялі сваё расследаванне смерці Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі ў траўні 2021 году. Яны сцвярджаюць, што Ашурка забілі, і адказныя за смерць: адміністрацыя ПК № 17 і медпэрсанал. Аўтары фільму сцвярджаюць, што на момант этапавання з гарадзенскай турмы ў шклоўскую калонію Ашурак быў здаровы; за час карантыну і знаходжання ў штрафным ізалятары яго давялі да знясіленага стану; цела сваякам выдалі са шматлікімі прыжыццёвымі пашкоджаннямі.
На youtube-канале «Альянсу расследавальнікаў Беларусі» фільм набраў ужо каля 6000 праглядаў.
