Выйшаў каляндар пра знакамітых слонімцаў на 2017 год



Накладам 1000 асобнікаў выйшаў з друку прыгожы насценны каляндар «Знакамітыя людзі Слонімшчыны» на 2017 год. Каляндар падрыхтавалі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.

kalentad_slonim-3

На календары адлюстраваны партрэты 16 знакамітых людзей Слонімшчыны: Леў Сапега, Міхал Казімір Агінскі, Міхал Валовіч, Кандрат Лейка, Гальяш Леўчык, Язэп Стаброўскі, Антон Валынчык, Анатоль Іверс, Васіль Супрун, Мікола Арочка, Уладзімір Сакалоўскі, Алег Лойка, Янка Саламевіч, Мікалай Варвашэвіч, Віталь Скалабан, Іван Шэга.

Акрамя фотаздымкаў, на календары змешчаны і кароткія біяграфіі гэтых людзей, дзе паведамляецца, які след у гісторыі Беларусі і Слонімшчыны яны пакінулі.

Беларускае Радыё Рацыя