Выйшаў на волю былы журналіст «Трыбуны» Андрэй Маслоўскі
Яго пакаралі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Экс-журналіст «Трыбуны» Андрэй Маслоўскі выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, паведамляе «Вясна».
Нагадаем, рэпарцёр быў затрыманы 6 верасня. Пазней яму прысудзілі 15 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паведамляецца таксама, што ў Андрэя Маслоўскага канфіскавалі тэлефон.
