Выйшаў на волю герой мему пра памідоры са смятанай



Менскі пенсіянер Анатоль Шаўковіч выйшаў на волю. Ён адбыў за кратамі 60 дзён. Шаўковіча першы раз затрымалі 11 лістапада, ад таго часу ён заставаўся на Акрэсціна.

65-гадовага мужчыну пакаралі шэрагам арыштаў за бел-чырвона-белыя сцягі. Праваахоўныя органы раней заявілі, што мужчына наладзіў у сябе “вытворчасць пратэставай сімволікі.

Анатоль Шаўковіч стаў папулярны праз сваю заяву ў так званым “пакаянным відэа” пра любоў да белага і чырвонага колераў, патлумачыўшы, што проста любіць спалучэнне белага і чырвонага — да прыкладу, памідоры са смятанай.

Фота: Facebook