Выйшаў на волю палітвязень Алег Філіпаў
Выйшаў на волю палітычны вязень Алег Філіпаў — жыхар Берасця, якога 14 кастрычніка мінулага года асудзілі да аднаго года і шасці месяцаў калоніі паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) за надпісы на доме ў Берасці.

Затрыманы ён быў у ліпені мінулага года. Пакаранне Алег адбываў у шклоўскай калоніі № 17. ягоны тэрмін скончыўся, паведаміла „Вясна Брэст”.
