Выйшаў на волю палітвязень Андрэй Андрэеў

Ён быў за кратамі з сакавіка 2022 года, паведамляе gomelspring.org.
Андрэй Андрэеў — ураджэнец Гомеля, быў затрыманы ў Менску, дзе працаваў інжынерам у „Белдзяржпраекце”. У жніўні мінулага года яго і Аляксандра Комара прызналі вінаватымі па артыкуле „Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Іх асудзілі на 2 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усё „злачынства” заключалася ў тым, што падчас антываеннага мітынгу, які праходзіў 27 лютага 2022-га ў Менску, маладыя людзі ішлі па тратуары насустрач поўнасцю экіпіраванаму салдату Міхаілу Круту, а той чамусьці пачаў адступаць. На відэа бачна, што яны ішлі на вялікай адлегласці ад сілавіка, нічога не прадпрымалі ў адносінах да яго. Андрэй Андрэеў адбываў пакаранне ў ПК № 15 у Магілёве.
Беларускае Радыё Рацыя
