Выйшаў на волю палітвязень Арцём Андрасюк



277. На Берасцейшчыне зменшылася колькасць палітвязняў на аднаго чалавека, паколькі на волю выйшаў жыхар Берасця Арцём Андрасюк.

Палітвязню Арцёму Андрасюку былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Мужчына з’яўляўся фігурантам берасцейскай „справы карагодаў”, распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

Знаходзіўся ў  сёмай групе па „карагоднай” крымінальнай справе, суд адбыўся ў жніўні 2021 года. Прысуд быў — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хімія”). Згодна звестак праваабаронцаў, мужчына выйшаў на волю 8 лістапада бягучага года. Пакаранне адбыў цалкам.

Беларускае Радыё Рацыя.