Выйшаў на волю палітвязень Сімон Канцэвіч
17 гадоў таму
Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, стала вядома, што 21 верасня выйшаў на волю 25-гадовы палітвязень Сімон Канцэвіч.

Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасці 10 жніўня 2020 года. Пазней абвінавацілі ў масавых беспарадках. У красавіку 2021 года суд у Берасці асудзіў яго на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў тады 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх няпоўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі.
Свой тэрмін Сімон Канцэвіч адбываў у магілёўскай калоніі № 15. Па гэтай жа справе быў асуджаны да 4 гадоў калоніі і яго родны брат Філіп Канцэвіч.
Беларускае Радыё Рацыя
