Выйшаў на волю палітвязень Яўген Курганаў
Мянчук Яўген Курганаў быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках 30 кастрычніка 2020 года, нагадваюць праваабаронцы.

Спачатку яму было прад’яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках у жніўні (ч. 2 арт. 293 КК), але потым справу перакваліфікавалі на арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
23 сакавіка 2021 года суд Заводскага раёна горада Менска вынес прысуд палітвязню: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яўген мае інваліднасць трэцяй групы.
Сёння, 18 чэрвеня, Яўген скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15.
