Выйшаў перакідны краязнаўчы каляндар Гарадзеншчыны



Прафесар Гарадзенскага ўніверсітэта Аляксей Пяткевіч і рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік падрыхтавалі і выдалі “Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар” на 2016 год, прысвечаны Гарадзеншчыне. Падобны каляндар не выдаецца ні ў адной вобласці Беларусі.

Гэта ўжо сёмы выпуск такога календара.  У ім пададзена каля паўтысячы важных і цікавых датаў з гісторыі Гарадзеншчыны, што яшчэ раз пацвярджае яе багацце і напоўненасць падзеямі і асобамі праз гады і стагоддзі.

Ранейшыя календары мелі даволі вялікі поспех і выклікалі зацікаўленасць не толькі на Гарадзеншчыне, але і па ўсёй Беларусі. Выданне з’яўляецца пэўным крокам у развіцці гарадзенскага краязнаўства, паколькі нацэльвае краязнаўцаў з Гародні і рэгіёнаў на працу па пэўных датах і з пэўнымі людзьмі, якія адзначаны ў календары.

11 kaljandar-2016

 

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя