Выйшаў пяцітомнік дзённікаў і запісаў Рыгора Барадуліна



Пяцітомнік дзённікаў і запісаў Рыгора Барадуліна прэзентавалі ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску на пятую гадавіну са дня смерці народнага паэта.

Кажа яго сябра-старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца:

– Прынёс мне падарунак – кухонную дошку. Ён там напісаў верш-прысвячэнне. Яна вісела на сцяне і пасля забылася, а калі мы развіталіся з дзядзькам Рыгорам, праз нейкі час жонка рабіла нейкія там адбіўныя, тая саракоўка раптам раскалолася на дзве паловы. Палезлі па шуфлядах шукаць, я дастаю гэтую дошку з надпісам Барадуліна. Я кажу: „Слухай, паглядзі, які сёння дзень”. Яна паглядзела. Гэта былі „саракавіны”. Вось вам прыклад адтуль.

Дзённікі і запісы Рыгора Барадуліна выйшлі дзякуючы падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына”, а таксама ахвяраванням прыватных асобаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск