Кніга пра лекараў, якія ў зоне рызыкі
Выйшла з друку ў выдавецтве “Парадокс” кніга ўрача агульнай практыкі, кансультанта ў Беларусі міжнароднай карпарацыі “Сібірскае здароўе” Аляксандра Пілюка “Хворым урачам пра здароўе”. На першых жа старонках сенсацыйная тэза – “сучасная навуковая медыцына нікога не збаўляе. Больш таго, не ставіць гэткай задачы”. У зону пошукаў прычын хвароб медык уключае Біблію, Бхагават-гіту, Каран, народную медыцыну, псіхалагічныя метады ўздзеяння, а таксама працы Блаватскай ды Алены Рэрых.
Кажа аўтар – Аляксандр Пілюк:
– Са мной многія спрачаліся, лекары казалі, да ну, не можа быць. Я сур’ёзна займаўся даследваннем гэтага фенамена. Медыкі дажываюць да 50 гадоў на 32% менш, а хірургічнага профіля – нават на 40%, чым тыя, каго яны лечаць. То бок, у нас у медыцыне вельмі сур’ёзныя праблемы. Канешне, разумеючы, што ты ў зоне рызыкі, – цябе вучаць, а насамрэч замбуюць: свецячы ўсім – згарай сам, – разумееш, так сапраўды можна згарэць, і не паспееш дапамагчы па-сапраўднаму.
Выданне “Хворым урачам пра здароўе” напісанае ў папулярнай форме і ўжо з’явілася ў сталічнай “Акадэмкнізе”. Хутка разыдзецца па кнігарнях краіны.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара