Выйшла на волю Ніна Лабковіч
Выйшла на волю Ніна Лабковіч — жонка юрыста праваабарончага цэнтра „Вясна” Уладзіміра Лабковіча, паведамляе viasna96.
Нагадаем, да юрыста «Вясны» Уладзіміра Лабковіча і дырэктаркі аб’яднання інвестараў Angels Band Ніны Лабковіч раніцай 14 ліпеня прыйшлі з ператрусам прадстаўнікі ДФР, пасля чаго іх арыштавалі. Дома ў іх заставаліся трое непаўнагадовых дзяцей.
Уладзімір Лабковіч надалей застаецца за кратамі.
Фота: ПЦ „Вясна”