Выйшла на волю яшчэ адна фігурантка „справы TUT.BY”
З СІЗА сёння выпусцілі былога галоўнага інжынера TUT.BY Алу Лапатку. Яна знаходзілася за кратамі амаль год. Ёй змянілі меру стрымання, абвінавачванні не знятыя. Раней былі вызваленыя яшчэ некалькі чалавек з былога калектыву «ТУТ БАЙ медыя».
У зняволенні застаюцца былая генеральная дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, экс-галоўная рэдактарка Марына Золатава і журналістка Алена Талкачова. Усяго ў Беларусі за кратамі застаюцца 24 прадстаўнікі мас-медыя.
Фота: .zerkalo.io