Выйшлі на волю Яўгенія Бабаева, Сяргей Мацкевіч, Андрэй Палуда і Алена Лапцёнак (абноўлена)



Іх затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы, нагадвае «Вясна».

Яўгенія Бабаева пасля вызвалення

Палітзняволеная праваабаронца Яўгенія Бабаева, затрыманая 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы, пасля 72 гадзін затрымання выйшла на волю. Яна застаецца падазраванай па справе і будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Таксама на волю выйшаў палітзняволены Сяргей Мацкевіч з цэнтра «Супольнасць». Як і Яўгенія Бабаева, ён быў затрыманы 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы.

Праваабаронца і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда і праваабаронца Алена Лапцёнак таксама выйшлі на волю.

Беларускае Радыё Рацыя