Выканкам абмежаваў колькасць месцаў для масавых мерапрыемстваў
Бярозаўскі райвыканкам замест пашырэння колькасці месцаў для масавых мерапрыемстваў, зменшыў іх. З двух стадыёнаў чыноўнікі пакінулі адзін на ўскрайку горада. Улада праігнаравала просьбу 36 падпісантаў заявы аб пашырэнні месцаў для пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў. Хаця падчас сходу, арганізаванага выканкамам, намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкаму Яўген Тарасюк і намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела Аляксандр Крагель зрабілі выгляд, што не супраць прапановы людзей, кажа Яўген Тарасюк:
– Я зразумеў вашыя прапановы. Мы абмяркуем іх на выканкаме і дамо адказ. На жаль, гэта калегіяльны орган. Таму рашэнне будзе прымацца калегіяльна, а не мной. Дзякуй вам. Я спадзяюся, што калі вам што будзе патрэбна, мы заўсёды будзем сустракацца.
Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі бачыць крывадушша бярозаўскіх чыноўнікаў у змене некаторых пунктаў закона “Аб масавых мерапрыемствах”:
– Савет міністраў унёс у Палату прадстаўнікоў праект змяненняў і дапаўненняў у закон Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў, дзе плануецца, што гэта будзе заяўляльны прынцып. Таму зверху паступіла ўказанне колькасць месцаў зменшыць.
Паводле Сяржука Русецкага, гэтае рашэнне будзе абавязкова абскарджана. Пытанне застаецца адкрытым.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя