Выхад  Беларусі з цяперашняй сітуацыі з вірусам прагназуюць на чэрвень



За дзень зарэгістраваны 801 афіцыйны выпадак каронавірусу. За суткі ў Беларусі ад COVID-19 паправіліся на 360 чалавек больш, чым захварэла.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

Выхад  Беларусі з цяперашняй сітуацыі з вірусам прагназуецца на чэрвень месяц з заканчэннем у жніўні.

Мінімальная заработная плата і грашовыя даходы насельніцтва за травень 2020 года у Беларусі індэксавацца не будуць.

За першы квартал фінансавае становішча арганізацый будаўніцтва ў сталіцы і па краіне заставалася устойлівым. Аднак у II квартале кан’юнктура у галіне пагаршаецца.

Беларускія банкі змогуць прыняць удзел у эксперыменце па выпуску токенаў. Праект указа ўжо падрыхтаваны.

Каля 4000 непаўналетніх плануецца працаўладкаваць у гэтым годзе ў Менску.

Сталічная філармонія прапануе квіткі з адкрытай датай ажно да 1 снежня 2020 году.

Вырасла колькасць пасажыраў грамадскага транспарту гораду.

З-за спёкі ў Менску аварыйныя брыгады «Менскэнерга» працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

Купалаўскі тэатр аднаўляе паказы.

Беларускае Радыё Рацыя