Выкід ад мясакамбіната накрыў смуродам увесь Слонім
У сераду, 8 жніўня, з самай раніцы, калі яшчэ людзі спалі, па горадзе распаўсюдзіўся смурод ад Слонімскага мясакамбіната. Ад гарачыні і едкага смуроду слонімцы пачалі прачынацца ў 5 і 6 гадзін раніцы.
Асабліва смурод ад мяскамбіната быў распаўсюджаны на густанаселеныя вуліцы Брэсцкая, Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, праспект Незалежнасці, Тапалёвай і Яршовай.
Па словах рабочых мясакамбіната, адбыўся вялікі выкід смуроду падчас спальвання касцей жывёл у печах. Такую працэдуру мясакамбінат ажыццяўляе амаль раз у два месяцы. Дарэчы, такога смуроду раней не было.
Атрымаць канкрэтную інфармацыю ад Слонімскага цэнтра гігіены і эпідэмалогіі атрымаць не ўдалося, бо яны самыя з гэтым фактам разбіраюцца.
Беларускае Радыё Рацыя