Выкід газу і абвальванне пароды ў шахце «Беларуськалію». Пад завалам людзі



У пятніцу, 9 сакавіка, у рудніку трэцяга рудаўпраўлення «Беларуськалія» адбылося надзвычайнае здарэнне — пад заваламі ў шахце апынулася два работнікі, экіпаж праходчага камбайна, паведаміў чытач Дзмітрый.

«Відавочцы кажуць, каля 17.40 у шахце на трэцім рудніку адбыўся выкід газу і абвальванне пароды. Заваліла камбайн з двума работнікамі», – распавёў чытач.

У групе незалежнага прафсаюза Укантакце паведамляецца, што, паводле папярэдняй інфармацыі, на гарызонце — 620ПГУ-10 адбыўся выкід метану.

У паведамленьні МНС гаворыцца: «Паводле папярэдняй інфармацыі пры праходцы горнай выпрацоўкі на 22б заходняй панэлі гарызонту – 620 метраў адбылося абвальваньне парод даху з выкідам газу (метан) і солі з масіву.

На дадзеным участку знаходзіліся двое рабочых. Работнікамі ваенізаванай горнавыратавальнай часткі прадпрыемства праведзены работы па разгазаванню дадзенага ўчастку для зніжэння канцэнтрацыі пароў метану ў паветры і пачатыя работы па разборцы завала. Прычына таго, што адбылося, высвятляецца».