Выкіды яшчэ не запушчанага завода АКБ ужо перавышаюць нормы
На заводзе «АйПаўэр» пад Берасцем, які працуе ў рэжыме пусканаладкі, зафіксаваныя перавышэнні нормаў выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, такія дадзеныя пацвердзіла і «Брэсцкая газета».
«Берасцейскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачаў адміністрацыйны працэс па факце перавышэння выкідаў. Калі парушэнні будуць і надалей, забяром дазвол на выкіды», — заявіў напярэдадні намеснік міністра прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, адказваючы падчас прамой лініі на пытанне берасцейскага актывіста Дзмітрыя Бекалюка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота www.b-g.by
