Выкладчык гуртка асуджаны за распаўсюджванне марыхуаны



У Гародні выкладчык робататэхнікі Андрэй Аляксейчык прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу памерам 250 базавых велічынь.

Прысуд вынес суд Ленінскага раёна Гародні 4 траўня. Суд прызнаў 38-гадовага мужчыну вінаватым у неаднаразовым набыцці марыхуаны і распаўсюджванні яе сярод выхаванцаў.

БелаПАН