Выкладчыца ГДУ далучылася да страйку



Кандыдат філалагічных навук, выкладчыца Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Суслава далучылася да агульнанацыянальнага страйку. Адпаведнае апавяшэнне выкладчыца напісала на імя рэктара ВНУ.

Як патлумачыла Наталля Суслава, яе абурылі гвалтоўныя затрыманні студэнтаў БДУ:

– Па-першае, мы ў гэты час павінныя быць разам. А па-другое, апошняй кропляй для мяне стала інфармацыя пра затрыманне студэнтаў (што страйкуюць у Беларускім Дзяржаўным Універсітэце), якое было гвалтоўным, шэраг маладзёнаў былі сур’ёзна збітыя. І гэта стала апошняй кропляй.

Наталля Суслава за ўдзел у акцыях пратэсту была двойчы пакараная суткамі арышту. Агулам яны знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання 18 сутак. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота Сергея Лысенкі / nn.by