Выклік у міліцыю за абарону дзяцей ад алкагалізму



Некалькі дзён участковы міліцыянер Слонімскага РАУС Аляксандр Худзьё наведваў кватэру слонімскага грамадскага актывіста Івана Бедкі, каб уручыць яму позву ў міліцыю.

Іван Бедка

Спачатку 26 траўня, потым выправіў позву на 28 траўня, але застаць слонімца дома ён не мог. І толькі сёння, 4 чэрвеня, Іван Бедка асабіста сустрэўся з міліцыянерам.

Падчас гутаркі з участковым, Іван Бедка даведаўся, што ён будзе пакараны за тое, што на трох аўтобусных прыпынках развесіў плакаты “Абаронім дзяцей ад алкагалізму”. Гэтым самым Іван Бедка парушыў правілы добраўпарадкавання горада.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Папярэдзіць пра гэта Івана Бядко ўчастковаму загадаў намеснік начальніка Слонімскага РАУС падпалкоўнік Вадзім Шчурскі. Цяпер слонімскі грамадскі актывіст “чакае” новай позвы ў міліцыю.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара