Вёска Рапяхі вымірае



Вёска Рапяхі Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці папаўняе шэраг выміраючых вёсак. Хоць і размешчана побач з чыгункай, у 80-ці кіламетрах ад Берасця, у вельмі прыгожай мясцовасці. Пасля ўзбуйнення іх калгас «Чапаеў» перайменаваўся ў «Ліноўскі», вёска адышла з Бакунскага сельсавета ў Ліноўскі.

Але гэта не выратавала самой вёскі, кажуць апошнія жыхары вёскі і тыя, хто вяртаецца на вясенне-асенні сезон:

– У нашым дзяцінстве шмат народу было, і дзяцей было многа.

– Вялікая вёска была, па чатыры чалавекі ў кожнай хаце дзяцей, а то і больш.

– Бакуны, там калгас быў, праўленне было там, сельсавет быў, усё там было. А зараз усё раскідалася, усё прапала.

– А працы ж няма. Фермы закрылі, закапалі роўна з зямлёй. Магазіны закапалі.

– Няма працы, ніякай перспектывы. Што рабіць у гэтай вёсцы? Нічога. Усе з’язджалі.

За сваю гісторыю Рапяхі была адміністрацыйнай адзінкай Другой Рэчы Паспалітай, Расейскай імперыі. У Другую сусветную вайну яна была спаленая. Адбудавалася, а вось незалежнай Беларусі не перанесла. Засталося некалькі жыхароў. Самай старэйшай – за 80, астатнім – за 60.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя