Вымова за няўвагу да беларускамоўных зваротаў



Кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама зрабіла вымову Лоеўскаму і Кармянскаму райвыканкамам за тое, што тыя падаюць непраўдзівую інфармацыю каардынатару грамадскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігару Случаку.

Slucak-693x400

З 2012 года ён вядзе статыстыку колькасці беларускамоўных зваротаў грамадзян у дзяржаўныя ўстановы.

– Прыйшоў адказ, што сапраўды, мне давалі несапраўдную інфармацыю пра тое, што беларускамоўных зваротаў не было. І ў адказе паведамляецца, што да адказных за гэта супрацоўнікаў прынятыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам і зроблены заўвагі, каб такіх выпадкаў падання інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці, больш не было.

З Лоеўскага і Кармянскага райвыканкамаў прыходзілі адказы на запым Ігара Случака з паведамленнем, што ніякіх беларускамоўных зваротаў у іх у мінулым годзе не было, хоць сам каардынатар “Справааводства па-беларуску” неаднойчы да іх звяртаўся па-беларуску.

adkaz_Sluczku

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя