Абвешчаны прысуд па крымінальнай справе актывістаў БКДП
У Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справе актывістаў Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў — старшыні Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім.
Іх вінавацілі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361).
Судовы працэс вяла суддзя Валянціна Зянкевіч. Яна прысудзіла Ярашуку — 4 гады, Антусевічу — 2, Бут-Гусаім — 1,5 года.
Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з 19 красавіка бягучага года. Менавіта такія прысуды і запрошваў дзяржаўны абвінаваўца.