Вынік акцыі Ice bucket challenge ў Берасці



Каля васемсот тысяч беларускіх рублёў сабралі ў Берасці на дапамогу арганізацыі ’’Сэрца – дзецям’’. Такі вынік акцыі Icebucketchallenge. Па правілах, чалавек павінен быў абліцца халоднай вадою і запісаць гэта на відыё, кінуць выклік яшчэ некалькім даабараахвотнікам і ахвяраваць грошы на дабрачыннасць.

У берасцейскім марафоне прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскага і культурніцкага сектару.

Старшыня грамадскага аб’яднання ’’Сэрца – дзецям’’ Алена Прыходзька адзначыла, што любое ахвяраванне мае значэнне для арганізацыі:

– Канечне, гэта вельмі добры вынік бо нават маленькая капейка дае вялікую справу, якую мы можам рабіць. Мы працуе з дзецьмі, мы працуем з бацькамі. Мы можам нешта набыць, дапамагчы. Таму нават малыя грошы для нас вельмі важныя. А тут і сума нядрэнная.

Першапачатковая ідэя сусветнай акцыі накіравана на павышэнне асведамлённасці ў грамадстве аб бакавым аміятрафічным склерозу і прыцягнення ўвагі да дабрачыннага фінансавання фондаў па даследванні гэтай хваробы. На сусветным узроўні да акцыі далучыліся заснавальнік Microsoft Біл Гейтс, заснавальнік Facebook Марк Цукерберг, былы прэзідэнт ЗША Джорж Буш ды так далей.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце