Вынік рэпрэсіўнай „зачысткі”: у нядзелю затрымана ад 1000 да 1500 чалавек



15 лістапада па ўсёй Беларусі ў час маршаў памяці ўладныя карнікі дзеілі з асаблівай жорсткасцю. Па краіне па розных ацэнках затрымана ад 1000 да 1500 чалавек.

Канал @spiski_okrestina на 22-ю гадзіну падае прозвішчы ўжо 1072 затрыманых, праваабарончы цэнтр „Вясна” – 902 чалавекі.

Ёсць падставы меркаваць, што за чарговы нядзельны дзень колькасць затрыманых можа быць паўтары тысячы, што больш, чым тыдзень таму.

Беларускае Радыё Рацыя