Вынікі наступстваў стыхіі ў Беларусі



Вынікі наступстваў стыхіі ў Беларусі. Навальніца і моцны вецер закранулі 21 населены пункт: у Гарадзенскай вобласці — 18 і тры вёскі ў Менскай вобласці, паведаміла МНС.

На працягу сутак 532 населеныя пункты знаходзіліся часова без электрычнасці, яшчэ каля трох дзясяткаў мясцовасцяў надалей не маюць святла. У Гародні з прычыны моцнай залевы былі падтопленыя шэсць участкаў дарог, у Менску – пяць.

У выніку ўдару маланкі ў дрэва ў вёсцы Ельніца на Меншчыне загінула 25-гадовая дзяўчына, а чатыры хлопцы 25-29 гадоў трапілі ў бальніцу. Былі зафіксаваныя 49 падзенняў дрэваў.

Адбылася затрымка ў руху трох пасажырскіх цягнікоў на ўчастках Вілейка — Маладзечна і Вілейка — Куранец. Затрымка складала ад сямі хвілін да дзвюх гадзін.