Вёскі Бярозаўшчыны застаюцца без добрых аўтобусных прыпынкаў



На дарозе Пружаны-Бяроза ў вёсках Карпешы і Нівішчы дарожныя службы развалілі тры моцныя прыпынкі, замяніўшы іх на новыя, але менш камфортныя.

[Not a valid template]

“Гэта абурыла мясцовых жыхароў”, – кажа дэпутат Першамайскага сельскага савету Валерый Білібуха:

– З высокіх трыбун зараз нясецца, што няма грошай, а яны ламаюць тое, што знаходзіцца ў належным стане. За гэтыя прыпынкі трэба аддаць па 5 мільёнаў, гэта значыць 15 мільёнаў. За 5 мільёнаў можна было зрабіць рамонт усіх трох прыпынкаў.

Паводле дыспетчара дарожнага ўпраўлення-25, прыпынкі з цэглы замяняюць на пластмасавыя, якія больш простыя ў абслугоўванні, а на эканомію – ніхто не глядзіць:

— Сказалі змяніць – змянілі, сказалі ў такі колер пафарбаваць – пафарбавалі. Яны хочуць, каб усё аднолькава было. Паступова ўсе гэтыя старыя прыпынкі будуць прыбірацца.

Майстар упраўлення, які прымае непасрэдны ўдзел у разбурэнні прыпынкаў, сказаў, што мае ўсе “паперы зверху”.

Новыя сучасныя прыпынкі каштуюць усяго каля 5-7 мільёнаў рублёў. „Яны менш камфортныя, але і аўтобус тут ходзіць рэдка, людзей няшмат”, – дадаў ён.

Беларускае Радыё Рацыя