Вёскі вакол Белавежскай пушчы чакаюць развіцця інфраструктуры



Чатыры гады мінула з пачатку будаўніцтва аб’язной дарогі вакол Белавежскай пушчы. Вялікая частка нацыянальнага парку знаходзіцца на тэрыторыі Пружанскага раёну. Меркавалася, што праект такога кшталту стане добрым штуршком для развіцця сельскага турызму.

З Пружан для Беларускага Радыё Рацыя Ярына Троiцкая:

– Дрэнная якасць прыдарожнага сервісу адчуваецца адразу. На маршруце банальна не хапае прыбіральняў. Пра кемпінгі і крамы – нават гаварыць не даводзіцца. Бракуе на трасе і ўказальнікаў: вандроўнікі не разумеюць не толькі, якія вёскі мінаюць, але і тое, што там ёсць. Некалькі вёсак і мястэчак дарога абыходзіць бокам. Хочацца верыць, што ў будучым мясцовы турыстычны прадукт стане такім жа прыцягальным, як і якасць дарожнага пакрыцця. 

 На справе выяўляецца, што ў рэгіёне  слаба развіта інфраструктура.

Беларускае Радыё Рацыя