Выпадкі “СНІД-тэрарызму” на Берасцейшчыне
Выяўленыя на Берасцейшчыне факты наўмыснага заражэння ВІЧ-інфекцыяй узмацняюць негатыўнае стаўленне грамадзян да хворых на вірус і спрыяюць павялічэнню неталерантных думак у грамадстве, адзначаюць эксперты. У студзені праваахоўнікі паведамілі, што ў Баранавічах і Пінску ВІЧ-інфекцыянаваныя наўмысна заразілі вірусам сваіх знаёмых.
Эксперты кажуць, што такое вельмі часта здаралася ў 1990-я гады, калі нават існаваў тэрмін “СНІД-тэрарызм”. Усё залежыць ад псіхалагічнага стану хворага, гэтаму надаеца асаблівая ўвага, але здараюцца непрыемныя выпадкі – адзначае нарколаг Мікалай Плацкевіч:
– Ёсць пацыенты, якія безадказна адносяцца як да свайго здароўя, так і да здароўя іншых. Ёсць і тыя, хто стаіць на ўліку ў псіхіятра. Канешне, яны не заўжды ўсведамляют свае паводзіны. Ад моманта інфікавання і да моманта праяўлення нейкіх першасных клінічных прыкмет можа прайсці 8-9, а ў некаторых выпадках і больш за 10 гадоў.
На думку нарколага, грамадства яшчэ не пераадолела шмат стэрэатыпаў адносна ВІЧ-інфекцыі, хворых вірусам, але факты наўмыснага заражэння яшчэ больш правакуюць негатыўныя тэндэнцыі.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kommersant.ru