Выпускны баль у Слоніме



У суботу, 9 чэрвеня, у Слоніме  адбылося раённае свята “Выпускны баль-2018”.

Яно пачалося ў скверы каля помніка загінулым воінам у гады Другой сусветнай вайны і помніка слонімцам-афганцам, якія не вярнуліся на Радзіму.

Выпускнікі школ усклалі кветкі на іх магілы, а потым разам са сваімі настаўнікамі і бацькамі прайшліся па цэнтры горада ад Спаса-Праабражэнскага сабора да цэнтральнай плошчы Слоніма.

На цэнтральнай плошчы адбылося ўрачыстае ўшанаванне выпускнікоў, на якім былі адзначаны вучні, якія на выдатна скончылі школы, ім былі ўручаны медалі. Настаўнікі і бацькі пажадалі ўсім выпускнікам шчаслівай дарогі ў жыццё і каб усе іх мары збыліся.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.