Выпускны баль у Слоніме
Традыцыйны выпускны баль у Слоніме пачаўся каля Вечнага агню. Да яго выпускнікамі школ былі ўскладзены кветкі. А потым усе выпускнікі, настаўнікі і бацькі прайшлі па цэнтры Слоніма ў святочных касцюмах і сукенках да цэнтральнай плошчы горада.
На цэнтральнай плошчы Слоніма выпускнікоў павіншавалі з заканчэннем школы і ўручылі ім атэстаты. У 2018/2019 гадах у школах Слонімшчыны навучалася 6993 вучні. З іх 638 – дзевяцікласнікаў і 392 – адзінаццацікласнікі. 49 слонімскіх школьнікаў сёлета за вучобу атрымалі медалі.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара
