Выпускны „Мовы нанова” ў Гародні



Народныя танцы ў прыватным музеі Януша Паруліса – так у Гародні закрылі сезон курсаў “Мова нанова”. За паўгода навучэнцы паслухалі гісторыкаў і мовазнаўцаў, майстроў тату ды музыкаў. Гучала сучасная беларуская мова і мова пурыстаў.

Пра этнавечарыну – закрыццё другога сезона курсаў – распавядае іх вядоўца Антон Янкоўскі:

Параўноўвалі танцы гарадзенскія і любанскія. Як вядома, на адну мелодыю ёсць вялікі шэраг танцаў. У розных рэгіёнах, абласцях іх танцуюць па-рознаму. Вось гэта мы і паказалі. Весела адпачылі. Спадзяемся, што такія адпачынкі, выпускныя ў традыцыйным стылі нададуць характар беларускасці, вернуць нас у мінулае.

Удзельнікі гарадзенскіх моўных курсаў:

– Курсы, безумоўна, патрэбныя. Яны патрэбны для папулярызацыі мовы. Тым больш мы бачым, што беларускасць зараз – гэта модна.

– Гэтыя курсы патрэбны не толькі ў Гародні, але і ў кожным горадзе, нават вёсцы. Яны спрыяюць нацыянальнаму адраджэнню.

Чарговыя заняткі “Мова нанова” ў Гародні пачнуцца праз тры месяцы – на пачатку верасня. Усё лета заняткаў не будзе. Хто будзе выкладчыкам у новым сезоне і чаму будзе прысвечаны першы занятак, выдоўцы курсаў раяць сачыць за аб’явамі ў сацыяльных сетках.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня