Выпускны ў гарадзенскім ліцэі імя Элізы Ажэшкі



Больш чым сто пяцьдзясят выпускнікоў гарадзенскага ліцэя імя Элізы Ажэшкі, што дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Polska Macierz Szkolna”, развіталіся з навучальнай установай, дзе цягам некалькіх гадоў вывучалі польскую мову, гісторыю і літаратуру.

rok-szkolny-4

На ўрачыстасці, якая адбылася ў сувязі з заканчэннем навучальнага года, былі адзначаныя найлепшыя вучні, многія з якіх з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі шматлікіх конкурсаў і алімпіяд як у  Беларусі, так і Польшчы.

rok-szkolny-8

Гэта, на  думку дырэктара ліцэя Антона Пацэнкі, сведчыць пра высокі ўзровень навучальнай установы:

– Я толькі магу сказаць, што гэтыя дзеці – вельмі адукаваныя, яны хочуць развівацца. Таму мне здаецца, што цэлы свет для іх адкрыты. Гэта вельмі і вельмі прыгожыя і разумныя дзеці! Частка з іх застаецца ў Беларусі, частка хоча паехаць на Захад.

Многія польскія ўніверсітэты, якія доўгі час супрацоўнічаюць з ліцэем імя Элізы Ажэшка, прапануюць найлепшым выпускнікам паступленне без уступных экзаменаў і добрыя ўмовы навучання. Перавага аддаецца моладзі польскага паходжання, якая мае магчымасць безаплатнага навучання, валодаючы картай паляка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня