Выпускныя іспыты ў беларускіх школах чакаюць змены



Выпускныя іспыты ў беларускіх школах чакаюць змены. Іх анансаваў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў інтэрв’ю праграме „Тыдзень” тэлеканала СТВ, паказаным ўвечары 3 чэрвеня.

Галоўнай праблемай міністр назваў тое, што форма выпускнога экзамену ў школе не адпавядае форме ўступных выпрабаванняў, якія праводзяць вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. „Напэўна, мы павінны выйсці на нейкую форму, якая дазволіла бы збалансаваць патрэбы і школы, і навучэнца, і бацькоў. І вывесці зусім новы фармат„, — сказаў Ігар Карпенка.

Ён паабяцаў, што „гэта не будзе громам сярод яснага неба”. Гэта перспектыва года-двух.

Міністр таксама паведаміў пра запланаваныя ў наступным годзе пэўныя змены пры паступленні ў ВНУ.

За цэнтралізаваным тэставаннем нельга страціць асобу абітурыента. Хутчэй за ўсё, па некаторых спецыяльнасцях могуць з’явіцца ўнутраныя ўступныя выпрабаванні„, — распавёў Карпенка.

Таксама, паводле яго слоў, цяпер разглядаецца пытанне змянення метадалогіі падліку балаў па цэнтралізаваным тэставанні, каб зрабіць гэтую сістэму больш зразумелай для абітурыентаў і бацькоў. Плануецца яе апрабаваць ужо ў час гэтай уступнай кампаніі, але знаёмыя з ёй пакуль будуць толькі спецыялісты. БелаПАН