Вырашаецца лёс Спораўскага возера
Кампанію па вяртанні ў агульнадаступнае карыстанне Спораўскага возера пачынаюць на Берасцейшчыне актывісты кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ разам з прадстаўнікамі берасцейскай абласной арганізацыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Яны выступаюць супраць здачы ў арэнду прыватнай асобе водных рэсурсаў без доступу да іх жыхароў рэгіёна. Кажа актывіст кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ Валянцін Лазарэнкаў:
– Арандатар на сённяшні дзень з возера будзе рабіць бізнес, не ўлічваючы інтарэсы насельніцтва. Сёння яны пакрыўджаныя, што нейкія людзі робяць бізнес, ім за гэта плаціць трэба. І мы сёння выступаем на іх баку. Іх інтарэсы – на першым месцы.
“У адпаведнасці з Канстытуцыяй, нетры, воды, лясы з’яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы”, – адначыў Валянцін Лазарэнкаў. Ён перакананы, што натуральныя водныя аб’екты не могуць стаць прадметам арэнды з мэтаю прамысловага лову рыбы без уліку інтарэсаў грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота by.holiday.by