Выратавальнікі будуць штрафаваць за выхад на тонкі лёд
За выхад на лёд у перыяд раставання, у забароненых месцах прадугледжана адміністратыўная адказнасць у выглядзе штрафа. Больш папярэджанняў выратавальнікі даваць не будуць. Гэта абумоўлена колькасцю патануўшых, у выніку правалу пад лёд, за бягучы зімовы перыяд.
Чалец пінскага Таварыства выратавання на вадзе Аляксей Нагорнаў адзначае, што атрымаць штраф магчыма і за парушэнне правіл бяспекі ў дазволеным месцы:
– Рыбакі, калі збіраюцца на рыбную лоўлю, звычайна вакол клёвага месца яны высвідроўваюць многа лунак – гэта рабіць катэгарычна нельга, бо чым больш лунак, тым меншая трываласць льду. Збіраюцца ў кучы, калі шмат рыбакоў, добра клюе рыба, яны збіраюцца па 10-15 чалавек, ціск на лёд узмацняецца і як след у такіх месцах людзі правальваюцца. Катанне на лёдзе на каньках дазваляецца толькі на рэках, азёрах, толькі на плыткаводдзі, дзе таўшчыня льду не менш за 25 сантыметраў.
Па інфармацыі выратавальнікаў за палову зімняга сезону ў краіне ў выніку правалу пад лёд загінула больш 20 асобаў, сярод якіх ёсць і непаўнагадовыя.
Беларускае Радыё Рацыя