Вышэйшая мера пакарання: смяротная кара ці пажыццёвае зняволенне?
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая практыкуе смяротную кару. 10-га кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнай кары, карэспандэнты БелаПАН запыталіся ў менчукоў, якой, на іх думку, павінна быць вышэйшая мера пакарання ў Беларусі.
Вось некаторыя адказы:
– Чалавек, які пазбавіў жыцця некалькіх чалавек? Які сэнс трымаць яго?
– Пазбаўленне волі пажыццёвае. Не нам гэта вырашаць, чыё жыццё заканчваць.
– Я за смяротнае пакаранне, усе зняволеныя, якія ў нас сёння ўтрымліваюцца, яны утрымліваюцца за кошт падаткаплацельшчыкаў, я з’яўляюся адным з іх. Таму я не гатовы забяспечваць чалавека, які магчыма забіў дачку маіх знаёмых альбо згвалтаваў.
– Пажыццёвае, бо жыццё святое, якое бы злачынства не здзейсніў чалавек, ён мае права на жыццё.
У Беларусі смяротнае пакаранне прыводзяць у выкананне праз расстрэл. Пры гэтым цела пакаранага не выдаюць сваякам, таксама ім не паведамляюць пра месца пакарання. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што гэты факт прыводзіць таксама да пакутаў родных і блізкіх расстраляных.
Беларускае Радыё Рацыя, БелаПАН