Вышышына: пакінь беларускі след



10 лютага 2015 года, святкуючы 3 гады дзейнасці беларускай арт-студыі PRAS, быў прэзентаваны ўнікальны праект “Вышышына”.

Вышышына – гэта ўнікальная тэхналогія вытворчасці пратэктара шын для ровараў. Сутнасць тэхналогіі заключаецца ў адпрэсаванні экалагічна чыстай гумы ў форме беларускага нацыянальнага ўзору “Знак сонца з крыжыкам”.

Першыя экзэмпляры вышышыны неўзабаве з’явяцца на рынках СНД. У планах – пашырыць тэхналогію вытворчасці і на аўтамабільныя шыны. Падрабязнасці тут.

Плакат_1

Плакат_2

Плакат_3

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pras.by