„Вышыванкі” на аўто можна замовіць у Гародні



Мясцовыя рэкламшчыкі, якія ўжо паўгода вырабляюць кубкі і магніты з нацыянальнай сімволікай і арнаментам, вырашылі ўпрыгожыць вышыванкамі аўтамабілі гарадзенцаў. Ужо можна замовіць тры аўтавышыванкі з рознымі арнаментамі. Гэтыя ўпрыгожванні можна набыць праз адмысловыя старонкі У кантакце ды Фэйсбуку. Пра ідэю аўтавышыванак у Гародні распавядае рэкламшчык Алесь:

– „Вышыванкі” на аўтамабіль – гэта выдатны спосаб выказаць прыналежнасць да беларускай нацыянальнасці. „Вышыванка” звяртае на сябе ўвагу, прымушае людзей пасміхацца і адчуваць сябе датычным да беларускіх традыцыяў.

Падобныя „вышыванкі” на аўтамабіль ужо сталі моднымі ў Менску ды іншых гарадах Беларусі. А здымкамі са сваімі аўтамабілямі, упрыгожанымі розным беларускім арнаментам, ганарацца у сацыяльных сетках вядомыя беларусы.

vysz

Беларускае Радыё Рацыя