Вышыванкі ў гарадзенскай краме
Адна з гандлёвых кропак, што гандлюе абуткам ў самым цэнтры Гародні, вырашыла прыцягнуць увагу гараджан незвычайнай акцыяй.
Гандляры, а гэта – дзяўчаты і хлопцы рознага ўзросту, апранулі нацыянальныя строі, крама аздобленая птушкамі і іншымі „атрыбутамі” вясны – так ужо некалькі год тут адзначаюць “Гуканне вясны”.
Пра акцыю распавядае адна з менеджарак, што была арганізатарам акцыі:
– Акцыя праводзіцца другі раз і прысвячаецца пачатку вясны. Увесь персанал апрануты ў беларускія народныя строі, у залах размешчана беларуская народная атрыбутыка . Гучыць беларуская музыка. Такім чынам мы падымаем настрой нашым пакупнікам, якія з радасцю ўспрымаюць гэтую акцыю.
Гарадзенцы да гэтай акцыі ставяцца вельмі прыязна і, па словах гандляроў, нават запрашаюць сяброў, каб пафатаграфавацца з персаналам. Акцыя, па словах арганізатараў, будзе адбывацца штогод.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
