Выстава аптычных эфектаў у Гародні



30 інтэрактыўных экспанатаў адмыслова падрыхтаваны стваральнікамі варшаўскага Цэтра навукі “Капернік” для Беларусі.  Дарослыя і дзеці атрымалі рэдкую магчымасць  вывучыць законы оптыкі на практыцы. Велізарны калейдаскоп, крывыя люстрэркі, загадкавыя маскі, якія сочаць за чалавекам, галаграфічная брошка, якая таямніча знікае, – усё гэта чакае наведнікаў выставы. Кажа арганізатарка Аксана Ялова:

– Мы як арганізатары з беларускага боку – гэта дзве мамы з дзецьмі. Назіраючы за тым, як яны развіваюцца, чаго ім не хапае, мы вырашылі, што нам папросту гэта трэба. Трэба прывозіць і прывучаць нашых дзяцей глядзець на навуку інакш. Тое, што мы чулі ў школе пра фізіку, было тэорыяй. А тут можна паглядзець, як гэта працуе на практыцы. Усё гэта вельмі цікава і наглядна.

Выстава аптычных эфектаў будзе працаваць у гарадзенскім гандлёвым цэнтры “OldCity” да 3 снежня.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня