Выстава “Драўляная архітэктура Гародні”
Драўляную архітэктуру Гародні прадставілі ў малюнках ў дворыку гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” на выставе “Драўляная архітэктура Гародні”. Гэтыя будынкі гарадзенцы могуць пабачыць ў Новым Свеце, Занёманскім фарштаце і ў так званай Рабочай Калоніі.
Пра акцыю распавядае адзін з яе арганізатараў, прадстаўнік ініцыятывы “Варштат Ідэй” Тацяна Касатая:
– Праект “Драўляная спадчына Гародні” мае на мэце звярнуць увага на тыя будынкі, якія былі ўзведзеныя 100 і болоей гадоў таму назад у нашым горадзе. Гэта будынкі, якія маюць унікальну разьбу па дрэве. Трэба звярнуць увагу не толкьі грамадства, а і дзяржавы – на тое, што іх трэба ахоўваць, да іх трэба ставіцца вельм беражліва. Трэба нагадаць, што ў Заходняй Еўропе такія будынкі выкарыстоўваюцца пад мастацкія галерэі, сувенірныя крамы, музеі – гэта вельмі добрая перспектыва для культурнага развіцця горада.
[Not a valid template]
Для прысутных таксама праводзіўсяконкурс і віктарына, на якой можна было атрымаць прызы і падарункі. Праэкт ладзіцца ініцыятывай “Варштат Ідэй” сумесна з сайтам Harodnia.com.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава