Выставіў тавар перад ралетам – плаці грошы…



OLYMPUS DIGITAL CAMERAГрамадскі атывіст у Слоніме Віктар Марчык пачаў збіраць подпісы сярод прадпрымальнікаў, якія гандлююць на Слонімскім рынку. Усе гэтыя подпісы Віктар Марчык плануе адправіць у Гарадзенскае абласное спажывецкае таварыства.

Па словах спадара Марчыка, ужо сабрана больш за 120 подпісаў. А збірае ён подпісы пад зваротам супраць таго, каб прапрымальнікам не плаціць дадатковыя грошы за тое, што яны выстаўляюць свае тавары перад ралетамі.

“Мясцовае спажывецкае таварыства патрабуе ад слонімскіх гандляроў на рынку плаціць дадатковую аплату за лішнія метры, дзе яны, маўляў, выстаўляюць свой тавар”, – сказаў Віктар Марчык.

“Такога ніколі яшчэ не было, людзі і так за месца плацяць вялікія грошы. Слонімскія гандляры супраць такога наватарства мясцовага райспажыўтаварыства”.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім