Высветліўся лёс Ігара Ледніка
Высветліўся лёс намесніка кіраўніка Барысаўскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Ледніка, якога родныя і калегі не маглі знайсці некалькі дзён.
Ён арыштаваны на 7 сутак.
Па словах кіраўніка гэтай партыі Ігара Барысава, Леднік арыштаваны за рэпост:
– Прыкладна тыдзень таму ён напісаў, што яго хочуць прыцягнуць да адказнасці за рэпост артыкула Радыё Свабода “Парламент Латвіі забараніў выкарыстанне георгіеўскіх стужак падчас публічных мерапрыемстваў”. І пад гэтым артыкулам стаяла выява перакрэсленай савецкай і нямецкай сімволікі. Нягледзячы на тое, што яна была закрэслена, нягледзячы на тое, што яна насіла ілюстрацыйны характар, стала вядома, што Ігар Леднік атрымаў 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
26 лістапада пасля адбыцця пакарання ён павінен быць вызвалены, – спадзяецца Ігар Барысаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя